"Океан Ельзи" стаміў аркестр Анісімава "бісамі" (11.10.2011 г.)

Все фото статьи смотрим здесь >>>

Некаторыя кампазіцыі разам з новымі аранжыроўкамі атрымалі і зусім новае гучанне. Так у песень “Друг”, “Холодно”, “Уліца” ды іншых з’явіліся 4-5хвілінныя прэлюдыі, вакальныя распевы і доўгія проігрышы. Часам, гледачы нават не пазнавалі мелодыі і гадалі, якая ж гэта кампазіцыя. Амаль пасля кожнай песні  Вакарчуку неслі кветкі, і нібыта заадно, прасілі аўтограф.

“Непасрэдныя ў вас людзі,” – жартуе Святаслаў са сцэны, але ж у аўтографах нікому не адмаўляе.

“Я хацеў бы, каб вы не забывалі, што вы ўсё ж такі на рок-канцэрце! Хоць і з аркестрам!” – яшчэ раз заклікае танчыць Вакарчук пад гукі “Isn't it сон”. Хоць, трэба адзначыць, гэтым разам і сам музыкант паводзіць сябе больш спакойна, чым звачайна. Нешта яго стрымлівае ад звыклых шалёных танцаў, можа, тая самая камізэлька?

Нарэшце энэргетыка Вакарчука разышлася і па трыбунах падчас “Відчуваю” гледачы ўзняліся са сваіх месцаў і пачалі таньчыць, а Святаслаў зноўку спусціўся ў залу.

Яшчэ перад пачаткам імпрэзы Святаслаў прызнаўся, што супрацоўніцтва з аркестрам для любога музыканта – істотны і адказны момант. Гурт і далей спадзяецца выступаць з выбітнымі класічнымі музыкантамі.

“Па-першае, ты нарэшце вельмі добра чуеш, што ты спяваеш, паколькі гук значна мягчэйшы. А калі сур’ёзна – гэта проста пашырае дыяпазоны”.

Добра “расслухаць” аркестравае гучанне ўдалося не ўсім – усё ж такі Палац Спорту – не самая лепшая пляцоўка ў плане акустыкі. Хоць і нарэшце на столі Палацу з’явіліся перакрыцці, якія схавалі металічныя балкі, дзякуючы чаму гук значна выраўняўся.

“Ужо не варта садзіцца ў крэслы! – трымае “распаленую” залу Вакарчук. - Усё толькі пачынаецца! Памятаеце фільм “Іван Васільевіч мяняе прафесію”? Памятаеце? Словамі незабыўнага Юрыя Якаўлева – “Танцуюць усе!”
Пасля асноўнага сэту музыканты яшчэ тройчы выйшлі на біс з песнямі “Дзякую”, “Я так хочу”, “Не пытай”. Пад “Відпусці” зала літаральна ўзрывалася крыкамі. Традыцыйна, гэты хіт гурта спявалі ўсе разам.

“Ледзь угаварыў 4-х чалавек з аркестра сыграць яшчэ адзін “біс,” – жартуе Слава пра трэці “біс”. Але ж, як кажуць, у кожным жарце ёсць частка праўды – падчас чацвёртага, фінальнага бісу, "Океан Ельзи" засталіся без аркестру і выканалі “Выше неба” без сімфанічнага суправаджэння , а Вакарчук накінуў на плечы украінскі сцяг, які прынёс да сцэны адзін з фанатаў.

Калі наступны раз у Мінск завітае "Океан Ельзи" пакуль невядома, а вось пабачыць Святаслава Вакарчука ў беларускай сталіцы з новым сольным праектам пад назвай “96,7” можна будзе ўжо хутка.Нагадаем, што свой першы “сольнік” – “Вночі” – Вакарчук так і не прывёз у Мінск. А зараз, кажа музыкант, праграма страціла актуальнасць.

“Калі вы маеце на ўвазе новы праект, які я прыдумаў – “96.7” – мы плануем яго прывезці. Але людзі яшчэ ніводнай песні не чулі, а раптам вам не спадабаецца? Са старым так атрымалася, што не прыехалі, і ён ужо ўсё… Сольныя праекты – я раблю іх такімі кароткімі, абмежаванымі ў часе. Гэта такія творчыя свавольствы. Зрабіў – прайшоў, пайшоў далей. Недзе праз пару месяцаў мы яго прадставім, будзе цікавае прадстаўленне. А канцэрты ў нас плануюцца на сакавік-красавік”.

_______________________
11 октября 2011 года
Источник: euroradio.by
 


 
 
 
 
Copyright © 1998-2014 Все права защищены - самый большой и самый старейший фан-клуб группы Океан Ельзи
При использовании материалов с данного сайта обязательна активная гиперссылка на http://ocean-elzy.ru/
Данный сайт не является официальным, создан и работает благодаря поклонникам группы.
Материалы предоставляются поклонниками или берутся из сети Интернет с открытых ресурсов со ссылкой на них.
Однако мы напрямую сотрудничаем с администрацией группы Океан Ельзи.
Материалы, выложенные на нашем сайте, регулярно просматриваются администрацией группы Океан Ельзи,
Недостоверная или запрещённая администрацией группы Океан Ельзи информация с сайта удаляется!