На "Океане Ельзи" было салодка і без "Дольчэ Віты" (12.05.2010г.)

Перевести можно здесь 

 "Океан Ельзи" на канцэрце ў Мінску нечакана не сыгралі загалоўную песню альбому — "Dolce Vita"

Вялізная чарга на ўваходзе ў Палац спорту забяспечыла канцэрту спазненне на 40 хвілін. Фанаты перад сцэнай скандзіравалі: "О-Е! О-Е!", пакуль трыбуны і танцпол Палаца спорту забіваліся гледачамі да межаў мажлівага.

Легендарны атрыбут канцэртаў "Океана Ельзи" павязаны на стойку мікрафона шалік, на гэты раз сіняга колеру.

Гурт пачынае канцэрт песняй "Там, де нас нема". Пачатак з такога ўдалага хіта, няхай і 10-гадовай даўніны, падаецца эфектным. За ёй гучаць песні з новага альбому "Онлайн" і "Надя". Але ці то з-за таго, што гук быў бруднаватым і змазаным (напачатку бас і вакал былі ўвогуле правалены), ці з-за таго, што не ўсе паспелі расслухаць новы альбом, але гэтыя творы падаліся прахаднымі. Па-сапраўднаму канцэрт пачынаецца толькі з чацвёртай песні, таму што песня гэта "Кавачай".

Святаслаў Вакарчук, відавочна, ў добрым настроі і добрай форме выключна "українською мовою" лідэр славутага гурта цёпла вітаўся з публікай, аб’яўляў песні і шмат жартаваў.

На хітах "Susi", "Майже весна", "Коко Шанель", зала "завялася", і, адчуваючы гэту энергетыку гледачоў, "завёўся" і сам Вакарчук. Ён насіўся па сцэне ад краю да краю і скакаў праз маніторы, спускаўся да гледачоў і садзіўся на турнікеты агароджы. Сапраўдныя прыхільнікі творчасці "Океана Ельзи" ведаюць для шалёнай энергіі Святаслава Вакарчука будзе маленькай любая закрытая пляцоўка.

Пасля песні "Більше для нас" данесліся гукі акустычнай гітары значыцца, наперадзе лірыка.

"Інакш, музыканты тут, на сцэне, больш не вытрымаюць такога напалу і памруць," нібыта выбачаўся Вакарчук. "Гэтую песню мы вырашылі ўключыць у канцэрт літаральна перад "Дольче Віта-турам" па Беларусі. А чаму б не? Спадзяемся, вы яе памятаеце".

Песню "Сьогоднi" у залі, вядома, памяталі і спявалі разам са Святаславам. "Лірычная пауза" зацягнулася ажно на 4 кампазіцыі новыя песні "Компас" і "Ордени" і улюбёная песня "Друг" з альбома "Модель" прагучалі ў фірменнай манеры Вакарчука: шчыра, з лёгкім надрывам, пранізліва.

"А зараз пачынаем асноўную частку канцэрту", аб’явіў лідэр "Океана Ельзи". "І пачнем яе з soft-porno песні".

З такім "анонсам" загучала "Кішка". За ёю “Коли тебе нема” з альбома “Я на небі був” і “Відчуваю” з "Gloria".

"Апошняя перадышка перад боем", зноў "аб’явіў" Святаслаў Вакарчук і музыканты зайгралі яшчэ адну лірычную кампазіцыю з альбома "Dolce Vita" "На лінії вогню", якую сам Вакарчук параўноўвае з любімай многімі "Відпусти". Дзіўна тое, што няпростую і далёка не самую "хітовую" песню новага альбому зала спявала, ідэальна ведаючы словы. Вакарчук увесь час накіроўваў мікрафон на танцол.

"За што мы любім канцэрты ў Беларусі, асабліва ў Мінску, дык гэта,у тым ліку, за тое, што можна палову канцэрту не спяваць — за цябе гэта робяць гледачы", смяецца Слава. "За такі гарны спеў — трымайце порцыю рок-н-ролу!"

Гэтай самай "порцыяй" на заканчэнне сталі "Вище неба", "Той день" і адзіная песня з перадапошняга альбому гурта "Міра", "Зелені очі" пасля якіх Святаслаў пажадаў гледачам добрай ночы і музыканты хуценька сышлі са сцэны.

Памятаючы досвед канцэрту "Океана Ельзи" у тым жа Палацы спорту ў 2008 годзе, калі гурт тры разы выйшаў на біс, гледачы і не думалі разыходзіцца.

Музыканты не прымусілі сябе доўга чакаць: пад гучныя авацыі яны зноў з’явіліся на сцэне.

Абсалютная прэм’ера песні", інтрыгуе Вакарчук. "Нават музыканты "Океана Ельзи" яе яшчэ ні разу не чулі".

Мы замерлі ў чаканні, я нават на некалькі імгненняў паверыла ў сапраўдны сюрпрыз для сапраўдных, фанатаў, якія усё ж дачакаліся. Як у гэты момант, разганяючы ўсе ілюзіі, загучалі першыя акорды песні, без якой ужо наўрад ці абыдзецца хоць адзін канцэрт "Без бою". За ёй сінгл і самая "раскручаная" песня альбома "Dolce Vita" "Я так хочу" і "911" з "Мадэлі".

Канцэрт працягваўся больш за 2 гадзіны. Пасля таго, як гурт выклікалі "на біс" другі раз (з песнямі "Небо над Дніпром" і "Ото була весна!"), падавалася, што на гэтым канцэрт і скончыцца. Што музыканты ўжо не выйдуць, а калі яны ўсё ж выйшлі што не заспяваюць, таму што спачатку яны толькі кланяліся, дзякавалі і ўсміхаліся.

Але сапраўдныя фанаты упарта не сыходзілі, зала працягвала скандзіраваць "О-Е!"
І "Акіяны" не змаглі адмовіць гледачам у апошняй песні.

"Вельмі не хочацца заканчваць гэты вечар. А мы і не будзем!" сказаў Святаслаў Вакарчук. "Але хочацца быць арыгінальнымі — шмат песень мы ігралі на развітанне. Няхай гэтым разам прагучыць вось гэта кампазіцыя"

У якасці трэцяга і апошняга біса прагучала песня "Дякую!"

Па словах Святаслава Вакарчука, праграма беларускага туру адрозніваецца ад першай часткі расійскага туру гурта:

Святаслаў Вакарчук: "Па-першае, у Беларусі мы сыграем больш песень. А па-другое, мы дадалі некалькі песень з новага альбома, якія нарэшце паспелі развучыць. Напрыклад, на канцэрце ў Гродне нам было вельмі прыемна, што ў горадзе, у якім ёсць свая прыгожая, вялікая рака Нёман, нас папрасілі праспяваць песню "Небо над Дніпром".

Любоў беларусаў да украінскага гурта "Океан Ельзи" і сапраўды нейкая, у добрым сэнсе, экстрэмальная: гурт адпраўляецца ў тур па шасці гарадах Беларусі і амаль паўсюль аншлагі і задоўга да дня канцэрту прададзеныя квіткі ў велізарныя Лядовыя палацы. Мабыць, гэта нешта ментальнае. Бо падобнага поспеху ў недаверлівых рэгіянальных слухачоў не маюць нават фаварыты беларускага шоў-бізу гурт "Ляпіс Трубяцкой".

________________________________

12 мая 2010 г.
Автор: Еўрарадыё
Источник: http://www.euroradio.fm/by

 

 


 
 
 
 
Copyright © 1998-2014 Все права защищены - самый большой и самый старейший фан-клуб группы Океан Ельзи
При использовании материалов с данного сайта обязательна активная гиперссылка на http://ocean-elzy.ru/
Данный сайт не является официальным, создан и работает благодаря поклонникам группы.
Материалы предоставляются поклонниками или берутся из сети Интернет с открытых ресурсов со ссылкой на них.
Однако мы напрямую сотрудничаем с администрацией группы Океан Ельзи.
Материалы, выложенные на нашем сайте, регулярно просматриваются администрацией группы Океан Ельзи,
Недостоверная или запрещённая администрацией группы Океан Ельзи информация с сайта удаляется!