Вакарчук: Добры настрой пасля канцэрта – калі хочацца выпіць. Вам хочацца? (12.03.2012 г.)
“Не судзіце нас строга, мы першы раз граем для вялікай залі, нібы гэта ў кожнага з нас першы  канцэрт у жыцці. У некаторых песнях я магу не ўсе словы памятаць, бо шэсць з іх мы зрабілі літаральна пяць дзён таму!” — кажа Вакарчук са сцэны.

Мінчукі першымі пачулі і пабачылі “Брусель” Святаслава Вакарчука. Праўда, пачатак зацягнуўся ажно на 45 хвілінаў, за якія Святаслаў адразу ж папрасіў прабачэння. Маўляў, самі ж радаваліся, што ў Мінску адбудзецца першы канцэрт “Бруселя”. Вось не абышлося і без тэхнічных накладак — доўга наладжвалі гук.

Затое для міні-тура музыкі “Бруселя” напісалі яшчэ 6 новых песень. Распачаўся канцэрт адной з улюбёных кампазіцый Вакарчука “Come to me baby”.

"Зажыгай, Слава!” — выкрыкнуў нехта ў залі і Слава "зажог" драйвовай “Цунамі”. Услед за якой чамусьці вырашыў прысвяціць мінскім трамваям адну з самых пранікнёных песень “Брюселя” — “Дощ”.

Нягледзячы нават на тое, што музыканты адмыслова запісвалі альбом “Брусель” усе разам, каб максімальна наблізіць гучанне да жывога, сапраўдны “жывы” выступ пераўзыходзіць усе нават самыя смелыя чаканні. Удзячныя гледачы — пераважна, іх жаночая палова — задарылі Вакарчука кветкамі. “Столькі кветак у нас сёння на сцэне, — нібыта здзіўляўся Слава. — Гэта каму? Мне? Ой, дзякуй. Можна я тады буду дзяліць іх паміж музыкамі?”

Хто хоць аднойчы быў на канцэртах Святаслава Вакарчука, ведае, што азначае шалёны драйв музыкі, і як хутка ён перадаецца залі. Падчас “Бруселя” гэтая самая энергетыка канчаткова выйшла з берагоў, Славу так “пёрла” что ён схапіў крэсла, на якім да гэтага сядзеў, і запусціў яго ў іншы бок сцэны. Ад лішку эмоцый, натуральна. Той самы лёс чакаў і другое крэсла, пакінутае ўглыбіні сцэны.

“Гэта месца, калі крэсла выкідваецца і больш не з’яўляецца на сцэне, — смяецца Вакарчук. — Гэта азначае, што неўзабаве ўжо можна будзе дэбашырыць і праяўляць свае самыя розныя эмоцыі”.

З гэтымі словамі Святаслаў накіраваўся ў залю, заскочыў на спінку аднаго з крэслаў у першых радах, дзе і таньчыў некаторы час. Музыка відавочна кайфаваў ад кожнай песні, смакаваў яе,  любаваўся кожным гукам. Гэткая вакарчукоўская эстэстыка. Гледачы адказвалі “Бруселю” узаемнасцю, але не спяшаліся падымацца з крэслаў.

“Нядрэнны пачатак, — кажа Слава, — паглядзім, што будзе далей. Першы блін дакладна не сабаку. Нам вельмі прыемна пачынаць наш невялікі, але горды тур нашага невялікага, але гордага гурта “Брусель” у Мінску. Мы ўсе тут ужо бывалі і ведаем, што дрэнна ў Мінску на канцэртах не бывае. Бывае добра ці вельмі добра”.

Затым музыкі прадставілі адну з новых кампазіцый, якую выканаў Сяргей Бабкін. Абсалютна чароўную “Пробач мени” стоадсоткава чакае лёс “хіта на доўгія часы”. І нават той факт, што новыя песні гледачы чулі ўпершыню, прымалі іх нават лепш за тыя, што ўвайшлі ў альбом. Бо атмасфера, якую стварылі музыканты “Бруселя”, была сапраўдны чароўнай і вельмі прыгожай.

“Мяне і журналісты, і сябры ўсё пытаюцца, адкуль узялася ідэя гэтага праекта. А вы паглядзіце на гэтых музыкантаў! Хіба не вялікае шчасце граць з імі на сцэне? Тут нават думаць не трэба было, усё ж зразумела, — тлумачыць Вакарчук са сцэны і анансуе песню  экс-клавішніка Дзімы Шурава. — Зараз Дзімава песня. Яна выклікае ў мяне настальгію па розных прычынах. Не буду казаць па якіх”.

Ужо бліжэй да заканчэння канцэрта пад “Адреналин” заля “сур’ёзнага” Палаца рэспублікі нарэшце паднялася і кінулася таньчыць. За “Адреналином” музыкі выканалі новую кампазіцыю “Сцяна”, якой збіраліся паставіць “тлустую кропку” у мінскім канцэрце. Але гледачы не адпусцілі Вакарчука і кампанію без “біса”, на які “Бруселю” давялося выйсці двойчы.

Ведаеце, добры настрой пасля канцэрта — гэта калі пасля хочацца выпіць. Вам хочацца выпіць? - пытаецца Святаслаў -  Зараз Сярожа вам прапануе выпіць, праўда, чаго-небудзь іншага, не проста алкаголю”.

Шыкоўная блюзавая кампазіцыя “Зелены чай” разам з грувовай “Airplane” і сталі фінальнымі кампазіцыямі прэзентацыі.

“Я ведаў, што вы будзеце вельмі ўважлівымі, — кажа на развітанне Вакарчук. — Што прыйдзе шмат людзей, сяброў, якія ведаюць і  Сярожу, і Дзіму, і ўсіх нашых музыкантаў, і “Океан”. Але што напрыканцы будзе, як на канцэртах "ОЕ", я і праўда не ведаў”.

________________
Аўтар: Еўрарадыё
http://euroradio.fm
 


 
 
 
 
Copyright © 1998-2014 Все права защищены - самый большой и самый старейший фан-клуб группы Океан Ельзи
При использовании материалов с данного сайта обязательна активная гиперссылка на http://ocean-elzy.ru/
Данный сайт не является официальным, создан и работает благодаря поклонникам группы.
Материалы предоставляются поклонниками или берутся из сети Интернет с открытых ресурсов со ссылкой на них.
Однако мы напрямую сотрудничаем с администрацией группы Океан Ельзи.
Материалы, выложенные на нашем сайте, регулярно просматриваются администрацией группы Океан Ельзи,
Недостоверная или запрещённая администрацией группы Океан Ельзи информация с сайта удаляется!